Заўтра, 25 траўня, канцэртам у Laska V21 у Рызе беларускі постпанк-гурт “Петля Пристрастия” распачынае вялікі канцэртны тур па васьмі гарадах у пяці краінах.
На жаль, выступленне калектыву ў Таліне прыйшлося адмяніць з-за затрымкі выдачы візы аднаму з удзельнікаў гурта. Але, як запэўнівае каманда, “усе астатнія канцэрты адбудуцца пры любым надвор’і”. Рыга, Вільня, Кракаў, Прага, Берлін, Познань, Уроцлаў, Варшава – падарожжа “Пятлі” будзе доўжыцца па 3 чэрвеня, а ўжо 18 чэрвеня калектыў Ільі Чарапко-Самахвалава і Цімафея Савіцкага выступіць на open air фестывалі Love.Peace.Georgia ў Тбілісі на ALIBI ARENA.
Нагадаем, што нядаўна “Петля Пристрастия” выдаў першы ў сваёй творчасці беларускамоўны сінгл “Жыццё як жах”. Як прызналіся музыканты, наступны альбом плануецца гэтаксама беларускамоўным.
Усяго ж на рахунку гурта шэсць поўнафарматных альбомаў. Два з іх – “Всем доволен” і “Мода и облака” – знаходзяцца ў топ-10 беларускіх альбомаў з 2008-2017 гады па версіі слыннага партала Experty.by. Шосты студыйны альбом беларускага рок-гурта – “Не тот человек” – выйшаў 27 кастрычніка 2021 года.
“З такім жа змрочным драйвовым падтэкстам і гучнымі грукатлівымі акордамі на вярхах гурт гучыць як класічны брытанскі постпанк-гурт накшталт the Bunnymen або the Sound”, – так апісаў у свой час адметнасць гучання “Пятлі” культавы журналіст Джон Роб (John Robb) з Louderthanwar.com.
Каб пераканацца ў меркаванні крытыка ці не пагадзіцца з ім – лепш трапіць на канцэрт і паслухаць адзін з найлепшых беларускіх рок-гуртоў у іх актуальнай музычнай форме.
Знайсці квіткі на канцэрты “Петли Пристрастия” можно тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: