10 красавіка на расійскім Першым канале і анлайн-платформе START адбудзецца прэм’ера беларуска-расійскага серыяла “За паўгадзіны да вясны”. Выхад дзевяцісерыйнага праекта пра заснавальніка і кіраўніка легендарнага ансамбля “Песняры” Уладзіміра Мулявіна анансавалі на сваіх рэсурсах расійскія партнёры фільма.
“За паўгадзіны да вясны” – гэта сумесны праект беларускай незалежнай “Першай КінаВідэаКампаніі” і вышэйзгаданых расійскага анлайн-кінатэатра START і Першага канала. На момант запуску серыяла ў ліпені 2020 года бюджэт праекта складаў 4,9 мільёны беларускіх рублёў, палова з якіх была вылучана Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
Сама ж ідэя фільма нарадзілася яшчэ раней – у 2014 годзе, калі беларускі прадзюсар Віктар Лабковіч (“Першая КінаВідэаКампанія”) і генеральны прадзюсар расійскай кампаніі Yellow, Black and White Аляксей Трацюк пачалі сумесную працу над рэалізацыяй праекта. Аляксей Трацюк цяпер з’яўляецца сузаснавальнікам анлайн-кінатэатра START, дзе адбудзецца прэм’ера серыялу – і сёння кампанія START пазначаецца як адзін з галоўных партнёраў-кінавытворцаў праекта.
Галоўныя ролі ў музычным баёпіку сыгралі акцёры з Расіі — Арцём Валабуеў, Ганна Баншчыкава, Анатоль Лабоцкі, Глеб Калюжны, Ганна Дзямідава, але таксама сярод выканаўцаў можна заўважыць і беларускіх артыстаў. Вядома, што ў фільме знялася праўнучка беларускага музыканта – Ліда. Марына Мулявіна – старэйшая дачка Уладзіміра Мулявіна – дапамагала з кансультацыямі пры стварэнні серыяла сцэнарыстам і акцёрам карціны.
У запісе музычнага матэрыялу прынялі ўдзел беларускія музыкі, салісты “Песняроў” Уладзімір Місевіч і Валерый Дайнека. Музычны прадзюсар Віталь Новікаў, які супрацоўнічаў з калектывам у 1980-я, – узначальваў каманду, якая працавала над гукам у фільме – яму і яго калегам удалося адрэстаўраваць арыі з рок-оперы “Песня пра долю” – яны прагучаць у серыяле.
Сцэнарысты праекта — расіянка Ганна Графкова, а гэтаксама сцэнарыст і беларускі музычны менеджар, які супрацоўнічаў у свой час з J:МОРС і Серегой, – Руслан Старыкоўскі. Рэжысёры – расіяне Сцяпан Каршунаў, Аксана Баркоўская, і беларус, які 20 гадоў жыве ў Расіі, — Кірыл Папакуль.

“За паўгадзіны да вясны” прэзентуецца як “эпічны серыял пра Уладзіміра Мулявіна – стваральніка савецкіх бітлоў”.
“Как писать народную популярную музыку в Советском Союзе, оставаясь в душе рок-н-рольщиком, новатором и бунтарем? – даецца ў анатацыі да праекта. – История Владимира Мулявина (Артем Волобуев), фронтмена советских битлов — ВИА «Песняры». Многие знают песни «Косил Ясь конюшину», «Беловежская пуща» и «Белоруссия», а как родилась легендарная группа? Еще с юности Мулявин не терпел фальши ни в музыке, ни в людях — это и помогло уверенно пройти через сомнения, критику, ошибки и обрести всесоюзный успех. Поиск вокалистов и музы, отношения с женой и дочерью и противостояние недоброжелателям — в масштабном проекте о гении, покорившем российскую и западную сцену. Ориентир для всех, кто хочет творить вопреки всему”.
Як Reform.by адзначаў раней, серыял, які пачынаўся як годны і доўгачаканы праект пра Уладзіміра Мулявіна, сёння выходзіць да гледачоў у іншым сацыяльна-палітычным кантэксце. І гэты кантэкст – вайны і вяртання да мінулага – саветызацыі і русіфікацыі ў Беларусі – непазбежна адыграе сваю ролю пры праглядзе карціны.
Падрабязней пра серыял можна дазнацца тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: