Шклозавод «Неман» правёў чарговы рэбрэндынг – прасачылі гісторыю старой гуты

Культура
Талерка шклозавода J. Stolle "Niemen". 1930-я. Фота: Muzeum Podlaskie w Białymstoku

Штомесяц адзін унікальны экспанат з калекцыі польскага Падляшскага музея дэманструецца ў холе беластоцкай Ратушы. Гістарычнай каштоўнасцю месяца ў снежні была выбрана талерка з прэсаванага шкла, вырабленая ў шкляной гуце Столе ў беларускім горадзе Бярозаўка.

Шкляная гута Столе – гэта знакаміты шклозавод «Нёман» з багатай гісторыяй, якую якраз і дэманструе артэфакт, прадстаўлены ў Падляшскім музеі.

Завод быў заснаваны ў 1883-м для вырабу бутэлек, а ў 1891 годзе яго арандатарамі сталі Вільгельм Краеўскі і Юліюс Столе — дасведчаныя тэхнолагі і арганізатары шкляной вытворчасці, якія пашырылі асартымент і ўвялі новыя тэхналогіі. Ужо ў наступным годзе яны правялі першыя ўдалыя варкі крыштальнага шкла.

У Першую сусветную вайну завод быў разбураны, у 1921-м адноўлены як шклозавод «Нёман» фірмы «Ю. Столе». Вырабляў, сярод іншага, шклянкі, лямпавае і аптэкарскае шкло, ізалятары для чыгунак, пошты і тэлеграфа і інш. У 1930 годзе завод выпускаў пятую частку ўсяго экспарту Польшчы.

А ў 1935 г. майстар гуты “Нёман” Эдмунд Мяткоўскі вырабіў урну з блакітнага шкла, у якую было пакладзена сэрца Юзафа Пілсудскага.

Прадстаўленая талерка выраблена ў 1930-я ў стылі моднага тады арт-дэко. Такую прадукцыю выконвалі з таніраванага, часам матавага шкла. Яны атрымалі міжнароднае прызнанне і экспартаваліся ў розныя краіны свету.

У 1939 годзе завод быў нацыяналізаваны. У савецкі перыяд прадукцыя завода, як і ў 1930-я, зноў займела сусветную вядомасць, таму што пошукі мас­та­коў завода ў ма­са­вай і аўтарскай вы­твор­час­ці бы­лі пры­яры­тэт­ны­мі.

Сёння шклозавод “Нёман” па-ранейшаму займаецца вытворчасцю шкла і крышталю. У мінулым годзе яны правялі рэбрэндынг, каб выйсці з працяглага крызісу. Бо нядаўняя гісторыя “Нёмана” – прыклад выжывання постсавецкай вытворчасці. Бо­ль­шасць шкля­ных за­во­даў былых рэ­спуб­лік спынілі сваё існаванне, замест іх з’явіліся не­вя­лі­кія пры­ват­ныя прад­пры­емствы.

У першай палове 2000-х з мэ­та­мі эка­но­міі шкло­за­вод амаль утрая ска­ра­ціў штат су­пра­цоў­ні­каў і пераабсталяваў асобны цэх дзеля вытворчасці шкловаты. Сёння шкловата працягвае вырабляцца, аднак завод запрашае на працу майстроў і нават галоўнага канструктара. У межах праведзенага рэбрэндынгу кіраўніцтва паставіла мэту выпускаць прадукцыю, якая будзе карыстаецца папулярнасцю. Дзеля гэтага для легендарнага беларускага крышталя распрацавалі актуальную ўпакоўку і адкарэктавалі пазіцыянаванне. Аддзел маркетынгу праводзіць апытанні і маніторыць сацсеткі, каб вывучыць, які посуд больш за ўсё фатаграфуюць.

Шклозавод «Неман» правёў чарговы рэбрэндынг – прасачылі гісторыю старой гуты
Калекцыя Premiere. Фота: neman.by

Завод «Нёман» быў папулярны сярод мастакоў шкла з-за сваёй экс­пе­ры­мен­та­ль­на-мас­тац­кай дзей­насці, але пэўны час прадпрыемству было не да эксперыментаў, яно стала аб­слу­гоў­ваць дзяр­жаў­ныя, кар­па­ра­тыў­ныя і спа­жы­вец­кія за­ка­зы.

На трыенале дэкаратыўнага мастацтва “Дэкарт”, на галоўнай выставе, якая апошнія дні праходзіць ў мінскім Палацы мастацтва, можна ўбачыць пазітыўныя­ вынікі плённага супрацоўніцтва мастакоў шкла з заводам “Нёман”. У сакавіку 2022 года на прадпрыемстве прайшоў сімпозіум мастацкага шкла, падчас якога пяць аўтараў з Мінска рэалізавалі свае аўтарскія мастацкія праекты разам з брыгадай майстроў-выдзьмувальшчыкаў высокага класа. На выставе творы гэтых мастакоў шкла, якія атрымалі выдатныя тэхналагічныя магчымасці для сваёй працы, выразна вылучаліся крэатыўнасцю і майстэрствам.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: