Прэм’ера Беларускага Свабоднага тэатра – опера «Дзікае паляванне караля Стаха» – трапіла ў спіс газеты The Guardian, у якім выданне рэкамендуе наведаць найцікавейшыя спектаклі восені. У падборцы Арыфы Акбар, Браяна Логана і Ліндсей Уішып – «Макбет» з удзелам Ральфа Файнса, балет па Black Sabbath, і Уладзімір Караткевіч у пастаноўцы Мікалая Халезіна.
«Гатычны нуар Беларускага Свабоднага тэатра, заснаваны на рамане Уладзіміра Караткевіча 1964 года. Натхнёны ўсходнееўрапейскім фальклорам, ён распавядае гісторыю маладой спадчынніцы, якая спрабуе вызваліцца ад злога праклёну. У пастаноўцы ўдзельнічаюць акцёры, оперныя спевакі і музыканты з Беларусі і Украіны», – анансуе падзею слынная брытанская газета.
Нагадаем пастановачную групу будучага спектакля:
Рэжысура, драматургія і адаптацыя тэксту – Мікалай Халезін.
- Сарэжысёр – Наталля Каляда.
- Кампазітар – Вольга Падгайская.
- Дырыжор – Віталь Алексяёнак.
- Сцэнаграфія і касцюмы – Мікалай Халезін і Надзея Саяпіна.
- Харэаграфія – Марыя Сазонава.
- Лібрэта – Андрэй Хадановіч.
«Дзікае паляванне караля Стаха» пазначаецца як сінтэз оперы, драматычнага тэатра, мультымедыя і жывой музыкі.
Таму ў пастаноўцы прымаюць удзел оперныя салісты – Ілля Сільчукоў (барытон), Тамара Калінкіна (сапрана), Ірына Жыцінская (мецца-сапрана); акцёры – Кацярына Вострыкава, Павел Гарадніцкі, Сяргей Квачонак, Раман Шыцько, Ігар Шугалееў; так і музыканты – Паліна Горбач (віяланчэль), Віталь Дарашук (сапрана, фагот), Кузьма Папакуль (i скрыпка), Антон Пастушок (кантрабас), Анастасія Пятрова (II скрыпка) ды іншыя творцы.
Паказы спектакля адбудуцца ў Barbican theatre, London – 14–16 верасня.
Замовіць квіткі можна тут.
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: