“Наш падарунак усім беларусам на Дзень Волі – новы альбом “Песні вольных людзей”, – анансавалі выхад новага рэлізу на сваёй старонцы ў сацсетках музыкі легендарнага хору.
“Песні вольных людзей” — другі альбом “Вольнага хору”, запісаны разам з Лявонам Вольскім, Зьміцерам Вайцюшкевічам, Todar і “Вольным аркестрам”. У альбоме сабраныя песні, якія дапамагаюць успомніць, хто мы і адкуль, чаму мы павінны ганарыцца роднай Беларуссю і захоўваць годнасць”, – распавялі пра новую працу музыкі калектыву.
Сярод аўтараў кампазіцый, якія выконвае хор, – гэтаксама паэт Уладзімір Някляеў, музыкі Ольга Падгайская, Канстанцін Яськоў.
“Паклон тым, хто ўжо не жыве – Мікола Равенскі, Мікола Куліковіч, Наталля Арсеннева, Цішка Гартны і не толькі…”, – адзначыла творцаў на сваёй старонцы кіраўніца калектыву Галіна Казіміроўская.
Сёння ў межах святкаванняў 105-х угодкаў БНР “Вольны хор” разам з вядомымі песнямі прэзентуе новы матэрыял на канцэрце ў Гданьску – у Еўрапейскім цэнтры салідарнасці.
“Гэта будзе гістарычны канцэрт, бо з усіх куткоў мы сабралі раскіданых па свеце ўдзельнікаў “Вольнага хору” і ўпершыню з удзелам “Вольнага аркестра” прагучаць любімыя песні: “Дзе мой край”, “Красуня-вясна”, “Жыве Беларусь” і доўгачаканая прэм’ера “Наш Сьцяг “(словы Ул. Някляева, муз. З. Вайцюшкевіча)”, – падкрэслівае ўнікальнасць падзеі спадарыня Галіна.
Весці канцэрт будуць акцёры Мікалай Стонька і Марына Юрэвіч.
Сустрэча адбудзецца ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці (plac Solidarności, 1) а 16.00 (па польскім часе). Уваход – вольны.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем очень благодарны за поддержку нашей работы донатом:
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: