У полацкім Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер`я ўдзельнікі гурта “Варган” пазнаёмяць гледачоў з гісторыяй музычных інструментаў і прэзентуюць аўтэнтычную беларускую музычную культуру з дапамогай традыцыйных музычных інструментаў – дуды, колавай ліры і цымбалаў.
“Сустрэча з музыкамі стане дыялогам мінулага і сучаснасці — дыялогам, у якім нацыянальная свядомасць беларусаў напаўняецца гонарам за сваю культуру, удзячнасцю да сваіх продкаў“, – паведамляюць у анатацыі да падзеі.
Полацкі фальклорны гурт “Варган” аб’яднаў людзей, зацікаўленых традыцыйнай культурай беларусаў. Калектыў займаецца вывучэннем і аднаўленнем беларускай традыцыйнай творчасці: песеннай (як абрадавай, так і лірычнай), танцавальнай, інструментальнай. Прынцыповая пазіцыя ўдзельнікаў гурта – імкненне да аўтэнтычнай, арыгінальнай манеры выканання. “Варган” прымае ўдзел у разнайстайных культурных мерапрыемствах, рэканструкцыі абрадавых дзеяў, праводзіць спеўныя і танцавальныя вечарыны.
Месца: Беларусь, Віцебская вобл., г. Полацк, вул. Войкава, 1.
Час: 13.00.
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем очень благодарны за поддержку нашей работы донатом:
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: