Спектакль “Пачупкi” Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД) стаў уладальнікам “Залатой маскі” – галоўнага прыза міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму “М@RT.Кантакт” у Магілёве.
Пераможцу назвали 27 сакавіка – у Міжнародны дзень тэатра і ў апошні, восьмы, дзень 16-га тэатральнага форуму «М[email protected]кантакт».
“Пачупкі” – спектакль-роздум на тэму нараджэння дзіцяці. Галоўным выяўленчым сродкам у ім з’яўляецца гук. Спектакль – працяг гісторыі “Шлюба з ветрам” і другі крок пагружэння рэжысёра Карняга, кампазітара Аверкавай і РТБД у беларускую культуру.
Аўтары спектакля “Пачупкі” – Яўген Карняг, Каця Аверкава; рэжысёр – Яўген Карняг; мастак – Таццяна Нерсісян; кампазітар і музычны кіраўнік – Каця Аверкава.
Іншыя прызы форума размеркаваліся наступным чынам: па версіі маладзёжнага журы лепшым прызнаны спектакль “Марыя Сцюарт” Пецярбургскага камернага тэатра “ТОК”, а прыз глядацкіх сімпатый дастаўся спектаклю “Людзі Ламанчы” Арлоўскага дзяржаўнага тэатра для дзяцей і моладзі “Вольная прастора”.
16-ты Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М[email protected]кантакт» праходзіў з 20 па 27 сакавіка на некалькіх тэатральных пляцоўках Магілёва.
Усяго ў конкурсную праграму з 20 па 27 сакавіка ўвайшлі 19 спектакляў з 4 краін: Беларусі, Расіі, Балгарыі і Казахстана.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем очень благодарны за поддержку нашей работы донатом:
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: