Інтэрактыўны спектакль мастачкі і сцэнографкі Таццяны Дзіваковай і рэжысёра Юрыя Дзівакова “рЭвалюцыя Зайца” прыехаў у Беласток. Гэта адметная пастаноўка запрашае дзяцей і дарослых прасачыць шлях вынаходлівага і смелага героя, які быў вымушаны ў самых няпростых абставінах абараняць свой дом.
Спектакль пастаўлены па народнай казцы “Ліс і заяц”. Але дзякуючы мастацкаму бачанню Таццяны Дзіваковай і рэжысёрскаму пераламленню Юрыя Дзівакова гісторыя набыла шмат паралеляў з сучаснасцю. Больш за тое, гісторыя пастаноўкі пачыналася з тэрапеўтычных заняткаў для беларусаў за мяжой; з абмеркавання пытання – як дапамагчы дзецям адаптавацца ў вымушанай эміграцыі?
Тэрапеўтычныя практыкі падштурхнулі аўтарку стварыць адмысловы тэатральны твор, які б дапамагаў дарослым і малечы “прагаварыць” клопаты і трывогі і асэнсаваць іх у творчай прасторы.
“У лялечным монаспектаклі глядач сустрэнецца з Зайцам, якому прыйшлося стаць героем, абараняючы свой дом, – так гучыць анатацыя да “рЭвалюцыі Зайца”. – Глядач зможа ўбачыць шлях яго сталення, яго эмоцыі, няўдачы і пераадоленні. Цікава, якія шляхі ён абярэ для дасягнення сваёй мэты? Каго сустрэне на сваім шляху?”, – так анансуюць сваю пастаноўку тэатральныя дзеячы.
Па выніках прагляду публіцы прапануецца стварыць і свайго героя на творчым майстар-класе, які адбудзецца адразу пасля спектакля.
“У цэлым, для мяне гэта пастаноўка пра “сукупнасць усяго”, што адбылося з намі (з беларусамі – Reform.by) за апошнія тры гады, – распавяла пра свой тэатральны твор у інтэрв’ю Reform.by Таццяна Дзівакова. – Там ёсць усе “нашы” пытанні: так баязлівец Заяц ці не? Альбо герой? І хто такі герой увогуле? Герой нараджаецца, ці ім становяцца? І ці ёсць у чалавека (Зайца) выбар быць героем, альбо яго няма?”.
Над спектаклем таксама працавалі: Вольга Падгайская – кампазітар, Віталь Эпаў – аўдыямастарынг, Паўліна Камарова – фота і відэа.
7 траўня “рЭвалюцыя Зайца” пройдзе ў Беластоку ў галерэі “Арсенал” (вул. Адама Міцкевіча, 2) аб 11.00 і а 13.00.
Уваход – вольны, але зарэгістравацца на падзею можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем очень благодарны за поддержку нашей работы донатом:
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: