Пра свой дэбют у знакамітым тэатры ў Мілане оперны і канцэртны барытон Ілля Сільчукоў напісаў у сваім Фэйсбуку: «Я вельмі рады абвясціць пра свой будучы дэбют у легендарным тэатры La Scala ў оперы Дворжака «Русалка» як Паляўнічы і Вадзянік».
Прэм’ера оперы запланаваная на 6 чэрвеня. Білеты можна набыць тут.
Зорка беларускай оперы Ілля Сільчукоў у 2020 годзе быў звольнены з Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі за сваю грамадзянскую пазіцыю. Пасля чаго спявак быў вымушаны з’ехаць у ЗША.
Нагадаем, што Сільчукоў таксама прыме ўдзел у спектаклі Беларускага Свабоднага тэатра «Дзікае паляванне караля Стаха», прэм’ера якога адбудзецца 4-16 верасня 2023 года ў Лондане на галоўнай сцэне аднаго з вядучых сусветных цэнтраў мастацтваў Barbican.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем очень благодарны за поддержку нашей работы донатом:
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: