У Беларусі ўзялі пад кантроль выставачную дзейнасць

Главное
Праца Уладзіміра Цеслера "The Beatles - Back In The U.S.S.R". Крыніца: facebook.com/vtsesler.

Беларускі саюз мастакоў распаўсюджвае паведамленне пра змены ў Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб культуры. Згодна з апошнімі, цяпер усе арганізатары выстаў, незалежна ад форм уласнасці, павінны паведамляць ва ўладныя структуры месца, час правядзення выстаў, іх удзельнікаў, а гэтаксама прадастаўляць перелік твораў, якія будуць прадэманстраваны гледачу, прыкладаць іх (твораў) фатаграфіі. Іншымі словамі, улады цалкам узялі пад кантроль выставачную дзейнасць.

«У адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 222 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, — адзначаецца ў паведамленні БСМ, — арганізатар выставы абавязаны не пазней чым за 10 каляндарных дзён да дня яе правядзення паведаміць аб правядзенні выставы ў структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога (Мінскага гарадскога) тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры па месцы правядзення выставы».

Пісьмовае паведамленне аб правядзенні выставы павінна ўтрымліваць наступныя звесткі:

  • інфармацыю пра арганізатара выставы (для грамадзян-прозвішча, імя, імя па бацьку, месца жыхарства, для юрыдычных асоб-найменне і месцазнаходжанне);
  • аўтарах твораў, публічны паказ якіх плануецца ажыццявіць, і іх творчай дзейнасці з прадастаўленнем пераліку гэтых твораў і фатаграфій (відэаматэрыялаў);
  • назве, часу (тэрмінах) і месцы правядзення выставы.

«Персанальная адказнасць за выкананне заканадаўства ўскладаецца на кіраўнікоў арганізацый», — адзначаецца ў новых правілах.

«Дадзеныя патрабаванні не распаўсюджваюцца на выставы, якія праводзяцца па рашэнні дзяржаўных органаў або па ўзгадненні з імі», — ёсць удакладненне ў папраўках. Але тут варта дадаць, што выставы, які ладзяцца «па рашэнні дзяржаўных органаў», і так праходзяць усе належныя праверкі.

Дзеля чаго гэта робіцца?

Каб закрыць невялікія магчымасці выставачнага і творчага жыцця мастакам, імёны якіх трапілі ў вядомыя «чорныя спісы». Раней у творцаў яшчэ была невялікая прастора для лавіравання, цяпер яе захапілі.

Нагадаем, што падставай для траплення ў «чорныя спісы» Мінкульта і КДБ для творцы можа быць аднойчы выказаная грамадзянская пазіцыя. Подпіс пад лістом супраць гвалту, допіс у сацсетках, пазнака за вылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты ў 2020 годзе «не той асобы». Артыстычнае выказванне творцы тут можа не мець аніякага значэння. Магчымасці выставіцца аказваюцца пазбаўленымі і мастакі і з вострым сацыяльным выказваннем, і, скажам, творцы, якія малююць пейзажы. Сотні, а можа быць і тысячы творцаў аказваюцца пазбаўленымі шляхоў выхаду да гледачоў і патэнцыйных пакупнікоў.

Ідзе, а дакладней — працягваецца, зачыстка публічнага поля і «непажаданых» аўтараў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: