У Беластоку адбудзецца монаспектакль «Маскі»

Культура
Фрагмент афішы да спектакля "Маскі"

Пастаноўку «Маскі» пакажа беластоцкі фрык-тэатр «Ex tempore». Спектакль апісваецца як аўтабіяграфічная монадрама аб соцыуме і фармаванні самасвядомасці асобна ўзятага беларуса, такі анатамічны зрэз інстынкту самазахавання: «Маскі, якія носяць людзі. Людзі, якія носяць маскі… Хто яны? Мы? Ці нехта іншы? Дзе мой твар, тое люстра жыцця? Ці засталася толькі аблезлая амальгама? Ці сябе я бачу ў люстры на сцяне? А якой мовай я звярнуся да жонкі, з раніцы, калі сон яшчэ трымае падсвядомасьць? Можа, мова – таксама маска? А ці засталася пад маскай скура? — так апісваецца праблематыка спектакля ў анатацыі.

Спектакль будзе прэзентавацца ў межах адзначэння 105-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Фрык-тэатр «Ex tempore» працуе ў гнуткім жанры тэатральнага мастацтва, які карыстаецца напрацоўкамі як класічнага тэатра, так і вулічнага. Можа выкарыстоўваць формы перформансу, кабарэ, тэатра абсурду.

Каманда, сабраная з беларусаў з розным досведам, толькі нядаўна распачала свой творчы шлях па-за межамі Беларусі. У лістападзе 2022 года яны паказалі ў Беластоку свой першы спектакль — гістарычнае фэнтэзі пра падзеі паўстання 1863–1864 гадоў, якія перакрыжоўваюцца з сучаснымі падзеямі ў Беларусі.

Прэзентацыя монаспектакля „Маскі” адбудзецца ў пятніцу, 31 сакавіка, у беларускім хабе „Новая Зямля” (Wyszyńskiego, 6A, Białystok).

Пачатак а 19-й гадзіне.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: