У Берліне адбудзецца прэзентацыя першай кнігі вершаў Светы Бень

Культура
Фота: Dark Matter.

«Из ямки земляной» — такую назву мае першая кніга паэзіі беларускай музыкі, паэткі, тэатральнай рэжысёркі Светы Бень. Зборнік вершаў, які выйшаў у выдавецтве кніжнай крамы «Бабель» (Тель-Авіў), будзе прэзентаваны 13 лютага ў Берліне — у прасторы PANDA platforma.


Арганізатары абяцаюць, што на імпрэзе «будзе шмат вершаў і сюрпрызаў, а таксама некалькі асаблівых гасцей з Babel Books Berlin». Але галоўным героем вечара стане новая кніга, якую можна будзе патрымаць у руках, пагартаць і забраць з сабой.

Незалежнае выдавецтва і кніжная крама «Бабель», уладальнікамі якога з’яўляюцца Яўген і Лена Коган, спецыялізуюцца на публікацыі твораў важных і тонкіх аўтараў, кнігах расійскіх незалежных выдавецтваў, перакладах. Гэтаксама інстытуцыя ладзіць лекцыйныя праграмы — за гэты час іх адбылося больш за некалькі тысяч. Плануецца, і сустрэча ў берлінскім філіяле «Бабеля» са Светай Бень.

Уваход на прэзентацыю 13 лютага : данейшн ад 10 еўра.

Час і месца прэзентацыі: 20.00, PANDA platforma (Knaackstr. 97).

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: