Сёння, 8 мая, Літаратурны калоквіум Берліна (Literarisches Colloquium Berlin) запрашае на беларускую вечарыну «Беларусь перакуленая» з удзелам фатографкі Вольгі Бубіч, пісьменніцы і паэткі Вольгі Гапеевай і паэта Дзмітрыя Строцава.
Будзе гутарка пра Беларусь сапраўдную і ўяўную, перакуленую ды розную іншую, а таксама фотаздымкі і вершы.
Фатографка і навуковая супрацоўніца ICORN Вольга Бубіч пакажа серыю фатаграфій, прысвечаную тэме памяці, “Мастацтва (не)забываць”. Працы іншых беларускіх аўтараў можна будзе паглядзець на выставе – DRIFTING ACCUMULATION MINSK, якая закранае тэмы мовы, перакладу, памяці і гарадской прасторы.
Мадэратар – перакладчык беларускай літаратуры Томас Вайлер.
Дата: 8 мая
Час: 19.30 (час мясцовы)
Месца: Literarisches Colloquium Berlin, Am Sandwerder, 5, Берлін
Квіткі коштам 5 і 8 еўра можна набыць па спасылцы.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: