У берлінскім выдавецтве выйшла прызнаная экстрэмісцкай “Апошняя кніга пана А.” Альгерда Бахарэвіча

Культура

У берлінскім выдавецтве Edition Fototapeta ў нямецкім перакладзе выйшла «Апошняя кніга пана А.» Альгерда Бахарэвіча.

«Мая другая афіцыйна прызнаная ў Беларусі экстрэмісцкай кніга цяпер мае нямецкае ўвасабленьне, – напісаў літаратар на сваёй фэйсбук-старонцы. – Праца над ёй была неймаверна цікавай і незвычайнай і шмат дала нам усім – спачатку я зрабіў пераклад на маю вельмі недасканалую, але нахабную нямецкую, а затым Андрэас Ростэк зьдзейсьніў сапраўднае перастварэньне тэксту на прыгожы літаратурны Deutsch. Гэта была фантастычна займальная моўная і перакладніцкая прыгода».

Прэзентацыя кнігі адбудзецца на Лейпцыгскім кніжным кірмашы. Беларускае выданне рамана Бахарэвіча яшчэ можна замовіць на allegro.pl, а нямецкі пераклад набыць можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: