Аддзел адукацыі Бярозаўскага райвыканкама прыняў рашэнне не працягваць кантракт з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, “выдатнікам асветы”, навукоўцам, аўтарам дапаможнікаў “Літаратурнае чытанне” Мікалаем Жуковічам, паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Паводле мясцовых людзей, прычына, па якой “скасуюць” дасведчанага адмыслоўцу – Мікалай Жуковіч у 2020-м годзе адмовіўся ад ўдзелу ў фальсіфікацыі выбараў. Будучы на пасадзе дырэктара сярэдняй школы № 1 Бярозы, ён таксама не пагадзіўся весці групу настаўнікаў на праўладны мітынг, які адбыўся 16 жніўня ў Мінску. Пасля згаданых падзей спадар Мікалай быў пазбаўлены пасады дырэктара, працаваў намеснікам кіраўніка школы. Сёння ідзе гаворка пра тое, што з адмыслоўцам не працягнуць кантракт.
Мікалай Васільевіч Жуковіч працаваў дырэктарам першай школы горада Бярозы 26 гадоў. Выкладаў беларускую мову і літаратуру, займаўся навуковай дзейнасцю, арганізоўваў сустрэчы з культурнымі дзеячамі для сваіх вучняў. Ён таксама і аўтар дапаможнікаў па беларускай літаратуры для пачатковых і сярэдніх класаў, лектар курсаў перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі для настаўнікаў пры Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. Пушкіна.
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем очень благодарны за поддержку нашей работы донатом:
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: