Учора, 28 снежня, у Філадэльфіі, на базе гасціннага Somerton Welcome Center, адкрыў свае дзверы офіс Belarus FREEDOM House.
“Гэта офіс, створаны Беларусамі для Беларусаў і ўсіх, хто падтрымлівае беларускія і амерыканскія каштоўнасці: Свабоду, Роўнасць, Незалежнасць i Узаемадапамогу, – пазначаюць свае каштоўнасныя арыенціры арганізатары суполкі. – Belarus FREEDOM House – гэта месца, дзе можна будзе знайсці дапамогу, новых сяброў і, вядома, магчымасць дапамагчы іншым людзям”.
Падкрэсліваецца, што офіс з’яўляецца аб’яднаннем трох суполак: Belarus FREEDOM-Philadelphia, Беларусы Филадельфии, Association of Belarusians in America (ABA) i Грамадскага Руху Краiна для Жыцця.
У прыярытэтах аб’яднання:
- Адаптацыя новых імігрантаў;
- Забеспячэнне інфармацыйнай падтрымкай новапрыбылых;
- Развіццё і папулярызацыя беларускай культуры ў ЗША;
- Падтрымка дэмакратычнага руху ў Беларусі;
- Дапамога палітычным зняволеным у Беларусі.

Адрас Belarus FREEDOM House: Somerton Welcome Center at 10151 Bustleton Ave., Philadelphia PA 19116.
Падрабязней – тут.
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: