Цяпер любы рэзідэнт Эстоніі можа зрабіць ахвяраванне Беларускай Радзе культуры і пры запаўненні падаткавай дэкларацыі вылічыць яго з прыбытку, які абкладаецца падаткам, – паведамляе Рада культуры.
І калі юрыдычная асоба Эстоніі, а таксама некаторых іншых краінаў ЕЗ, зробіць такое ахвяраванне, гэтая сума таксама не будзе абкладацца падаткам на прыбытак.
“Гэта сталася магчымым таму, – тлумачыць Беларуская Рада культуры, – што падаткава-мытны дэпартамент Эстоніі, дзе мы зарэгістраваныя, унёс @radakultury у адмысловы спіс арганізацый, якія працуюць у дабрачынных і грамадскіх інтарэсах. У дачыненні да іх дзейнічаюць ільготы па падатку на прыбытак. Мы ўнесены ў спіс за скіраванасць на падтрымку беларускай культуры“.
Калі трэба спраўдзіць, ці можаце вы скарыстацца ільготай як юрыдычная асоба ў вашай краіне, Рада культуры просіць напісаць на [email protected]
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: