У Купалаўскі тэатр запрашаюць акцёраў з Расіі для спектакля без слоў

Культура
Скан відэа.

У музычна-пластычным спектаклі «Наш космос» Купалаўскага тэатра задзейнічаны выпускнікі Расійскага інстытута тэатральнага мастацтва і Маскоўскага інстытута сучаснага мастацтва.

Пра праблему з акцёрамі актрыса і мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатра Вольга Няфёдава расказала газеце «Культура». Заўважыла публікацыю «Зеркало».

«Нам па-ранейшаму не стае акцёраў. <…>. Адчуваем патрэбу ў артыстах ад 30 да 60 гадоў. Асноўныя дзейныя асобы ўсёй сусветнай драматургіі належаць менавіта да названага пакалення. Мы збіраем калектыў пакрысе, і для таго неабходна шмат часу — каб у тэатры былі найлепшыя як па таленце, так і па душэўных якасцях», — паведаміла Вольга Няфёдава.

Таксама актрыса вызначыла крытэрыі адбору: «Самае важнае патрабаванне да кандыдатаў — талент, бо Купалаўскі тэатр заўсёды (і 100 гадоў таму, і цяпер) вылучаецца прафесійным акцёрскім складам. Яшчэ адзін важны крытэрый пры адборы ў трупу — душэўныя якасці, што адпавядаюць гордаму імені Чалавек. Подлых і злосных людзей сцэна не прымае, адштурхоўвае. Таксама мы карыстаемся дапамогай акцёраў з іншых труп, якія з’яўляюцца патрыётамі і сапраўды любяць тэатр».

На недахоп акцёраў кіраўніцтва тэатра жаліцца ўжо 2 гады. Нагадаем, што з сакавіка 2021 года, калі тэатр узнавіў працу пасля звальнення амаль усёй трупы, адбылося як мінімум 8 кастынгаў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: