Беларуская мастачка і блогерка Ніка Сандрас трапіла ў шпіталь нейрахірургіі ў Гдыні пяць дзён таму з цяжкімі сімптомамі. Учора ёй паставілі дыягназ – субарахнаідальнае кровазліццё ў мозг.
На дадзены момант мастачка ў свядомасці, але “прыкавана” да ложку. У шпіталі ёй прыйдзецца правесці некалькі тыдняў.
Пакуль дактары не выявілі прычыну кровазліцця ў мозг.
У сувязі з сітуацыяй Ніка Сандрас звяртаецца па дапамогу. Яна знаходзіцца ў чужой краіне і на дадзены момант адзіная ў сям’і мела магчымасць зарабляць. Мастачка прапаноўвае набыць яе курс па маляванні, які яна робіць для ўсіх жадаючых ужо не адзін месяц.
Гэты і іншыя спосабы дапамагчы беларусцы можна знайсці тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: