У Мінску адмянілі кіналекторый ад незалежнага фестывалю Nefiltravanae Kino

Культура
Афіша кіналекторыя ад фестывалю "Нефільтраванае кіно". Фота: фейсбук фестывалю.

Кіналекторый “Кіно Паднябеснай: кароткі метр”, які 4 мая ў кінатэатры mooon у ГЦ Dana Mall мусіў быў ладзіць незалежны фестываль “Нефільтраванае кіно”, адменены. Пра гэта сёння паведаміла каманда “Няфільтра” ў сваіх сацсетках.

“На вялікі жаль, кіналекторый пра электрычныя цені Паднябеснай не адбудзецца, – з’явілася абвестка ў акаўнце кінафорума. – На жаль, прычына тая ж, па якой быў адменены фестываль”.

Нагадаем, што сёлета некаторы час раней у апошні момант па рашэнні “вышэйшых структур” была адмененая чарговая эдыцыя фестывалю “Нефільтраванае кіно”. Кінфорум мусіць быў прайсці ў Мінску з 24 па 26 сакавікаў у тым жа кінатэатры mooon у дзявяты раз. Арганізатарам фэсту патэлефанавалі з Міністэрства культуры і паведамілі аб тым, што фестываль адмяняецца. Прычыны забароны – так не былі агучаны.

Пасля адмены чарговай эдыцыі фестываль вярнуўся да практыкі кіналекторыяў.

Кіналекторый “Кіно Паднябеснай: кароткі метр”, які планаваўся 4 мая ў Мінску, быў пабудаваны “на аналізе больш чым 150 знятых у КНР кароткаметражных фільмаў, пададзеных на фестываль “Нефільтраванак кіно” за апошнія пяць гадоў”, адзначалася ў анонсе падзеі. Планаваліся да паказу дзве стужкі: “Туга смяротная” рэжысёра Эліёта Спэнсера (2017) і “Шарыра” Мінгуанга Лі (2021). Вядоўцам лекторыя быў заяўлены кіраўнік фестываля “Нефільтраванае кіно”, кінападзвіжнік Аляксандр Мартынюк.

Звестку аб адмене кіналекторыя арганізатары атрымалі таксама праз тэлефонны званок.

Можна зрабіць здагадку, што кіналекторый “Няфільтра” ў Мінску забаронены не з прычыны “крамольных стужак”, а проста таму, што гэта падзея, зладжаная незалежным кінафорумам.

Падкрэслім, што фестываль “Нефільтраванае кіно” да сённяшняга дня з’яўляўся адзіным незалежным афлайн-фестывалем у Беларусі. Пасля “дзіўных адмен” у краіне фэст пачаў ладзіць паказы за мяжой. У прыватнасці, праграма “Няфільтра-2023” будзе дэманстравацца 3 мая ў Вільні ў прасторы Сreateculture.space.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Мы будем очень благодарны за поддержку нашей работы донатом:


Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: