Заўтра, 1 жніўня, у Мастацкай галерэі Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка адбудзецца ўрачыстае адкрыццё рэспубліканскай выставы станковай скульптуры «Сад ідэй».
Выстава – праект секцыі скульптуры Саюза мастакоў. Пакажуць творы як сталічных скульптараў, так і майстроў з Брэста, Віцебска, Гродна, Магілёва і Салігорска.
«Выстава станковай скульптуры, якая спалучае ў сабе мноства розных аўтараў, тэхнік, матэрыялаў і тэм, – паведамляе анатацыя, – дазваляе гледачу ўбачыць схаваныя ад погляду абывацеля глыбінныя мастацкія працэсы, якія адбываюцца ў мастацтве».
Выстава будзе працаваць да 3 верасня 2023 года.
Дата: 1 жніўня
Час: 16.00
Месца: Полацк, вул. Стралецкая, 4A-4.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: