ГУБАЗіК не знайшоў прыкметаў «экстрэмізму» ў рамане «Рэвалюцыя» Віктара Марціновіча.
Пра гэта паведаміў былы дырэктар выдавецтва «Беларускі кнігазбор» Генадзь Вінярскі.
«Быў у ГУБАЗіКу. Вынік – забраў рэабілітаваныя кнігі Віктара Марціновіча «Рэвалюцыя», – напісаў ён у «Фэйсбуку».
Нагадаем, што ўвесь тыраж рамана «Рэвалюцыя» сілавікі вынялі падчас вобшуку ў «Беларускім кнігазборы» 4 студзеня 2021.
Ці з’явіцца раман у беларускіх кнігарнях – не паведамляецца.
Падзеі рамана развіваюцца ў Маскве 2000-х. “Галоўны герой, выкладчык-эмігрант з Беларусі, патрапляе ў вір выпрабаванняў, якія вымушаюць яго нанова спасцігнуць тое, чаму адмова ад індывідуальнай свабоды ёсць такой салодкай. Гэты тэкст варта чытаць, каб адчуць і зразумець тыя энергіі, што стаялі за шмат якімі падзеямі на постсавецкай прасторы апошнія 30 гадоў», – паведамляецца ў анатацыі да выдання.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: