У сеціве разгарэліся спрэчкі вакол фразы «Беларусь перадусім» на медалі, прадстаўленым Аб’яднаным пераходным кабінетам

Медаль «Гонар і Годнасць», якую ўчора прадставіў Аб’яднаны пераходны кабінет, выклікаў хвалю абмеркаванняў у сеціве. Беларусы пачалі дзяліцца думкамі як наконт з’яўлення падобнай узнагароды, так і наконт выгляду медаля і надпісу на ім. Разгарэліся спрэчкі.

Так, палымяная дыскусія ўзнікла вакол воклічу «Беларусь перадусім», які размешчаны на зваротным баку медаля.

Частцы беларускай грамадкасці не спадабаўся выраз, які выкарысталі стваральнікі ўзнагароды. Нагадаем, што аўтарства воклічу належыць беларускаму грамадска-палітычнаму і музычнаму дзеячу, намесніку старшыні Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні Альбіну Стаповічу.

«К сожалению, символизм лозунга «Беларусь перадусім» вызывает у меня негативные ассоциации, — падзялілася сваёй пазіцыяй, у тым ліку і з медыя Kyky.org, філосафка і актывістка Вольга Шапарага. — Я живу в немецкоязычном пространстве теперь, тут есть аналогичный лозунг «Deutschland ueber alles» — «Германия превыше всего». Это строка из гимна Веймарской республики, которая приобрела негативное звучание после использование ее немецкими национал-социалистами. После войны немцы отказались от ее использования, этот лозунг ассоциируется с преступлениями национал-социализма. Автор беларусской версии этого лозунга Альбин Матвеевич Стапович также был одним из идеологов беларусских национал-социалистов.

На думку Вольгі Шпарагі, такія канатацыі сёння ігнараваць нельга.

«Кроме того, в духе своего времени, этот лозунг выражает идею превосходства — одной нации или народа над другими. Сегодня это антидемократический лозунг, который использовал, к примеру, Трамп в виде «America first», и мы знаем, к чему все это привело — к покушению этого человека на демократическое устройство США», — лічыць грамадская дзяячка.

З ёй пагадзіўся аналітык Андрэй Лаўрухін.

«Салідарны з Вольгай Шпарага — лічу фразу «Беларусь перадусім!» на медалях «Гонар і Годнасць», створаных Аб’яднаным пераходным кабінетам, вялікай памылкай, якая дыскрэдытуе беларускія дэмсілы (спадзяюся, не наўмысна, а па непаразуменні). Гэтая фраза непазбежна канататыўна асацыюецца з пачаткам «Песні немцаў» (Deutschland, Detschland, über alles/Германія, Германія, узвыш за ўсё), якая была напісана ў 1841 годзе Гофманам фон Фалерслебенам і перакладзена на музыку Ёзэфа Гайдна, але тым не менш сёння з’яўляецца непрымальным, паколькі гэтая песня па-прапагандысцку выкарыстоўвалася нацыянал-сацыялістамі ў 30-40-я гады XX стагоддзя», — напісаў ён у сваім Фейсбуку.

Крытыка спарадзіла адказы.

Перадусім людзі пачалі ўдакладняць пераклад шырокавядомай фразы.

«Беларусь перадусім» перакладаецца на рускую як «Беларусь прежде всего», — зрабіў заўвагу прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета, дыпламат Валер Кавалеўскі ў абмеркаванні ў фейсбуку палітычнага актывіста Івана Краўцова.

Сваю пазіцыю ў гэтай дыскусіі данесла і Аліна Коўшык, прадстаўніца АПК па нацыянальным адраджэнні.

«Перад тым як крытыкаваць, варта пацікавіцца гісторыяй, — напісала яна. — Беларусь перадусім! — патрыятычны заклік-спокліч, скіраваны на абуджэнне нацыянальна-грамадзянскіх пачуццяў, кансалідацыю беларусаў у абарону свабоды, незалежнасці сваёй краіны, роднай мовы, усёй нацыянальнай культуры. Аднак гэты спокліч значна меней вядомы за «Жыве Беларусь!».
Беларускі нацыянальны дзеяч у Заходняй Беларусі (Польскай Рэспубліцы) Альбін Стаповіч напісаў песню «Беларусь перадусім!», у якой была прыпеўка:

Дык ці ў шчасьця дзень пагодны,
Ці у бурым дні благім
Знайма першы кліч народны:
Беларусь перадусім!

Пазней гэтая песня стала гімнам Саюза беларускай моладзі і ўвайшла ў «Юнацкі сьпеўнік», — адзначыла яна.

На гэта Іван Краўцоў узгадаў, што Саюз беларускай моладзі — гэта маладзёжная арганізацыя, якая ўзнікла на акупіраванай нямецкімі войскамі тэрыторыі Беларусі ў 1943 годзе, — і на яе спасылацца тут не лепшае выйсце.

«Гэты спокліч з’явіўся раней за Гітлера. Важна глядзець глыбей у нашу гісторыю, шанаваць сваё», — данесла Аліна Коўшык.

Меркаванні людзей падзяліліся; у спрэчках тады ўзнялося пытанне і наконт фразы «Жыве Беларусь!» — маўляў, і яе варта забараніць як ідэалагічна ангажаваную?

«Жыве Беларусь!» — это из традиции эпохи Просвещения, прямыми смысловыми аналогами являются, например, такие девизы-лозунги, как «Vivat Academia», «Vive la France», «Да здравствует Великая Октябрьская социалистическая революция», — адказаў на гэта Андрэй Шутаў.

Натуральна, што ў палеміцы ўзнікла пытанне: «А што тады перадусім?».

На думку Івана Краўцава, лозунг на медалі мусіў быў гучаць: «Свабода, роўнасць, братэрства».

«І салідарнасць», — дадала Вольга Шпарага.

А па меркаванні мастака Максіма Восіпава, увогуле ўздыманне дыскусіі вакол фразы «Беларусь перадусім» з’яўляецца «памылкай» і «дыскрэдытацыяй».

«Слоган вызначаецца актуальным зместам, а не вашымі ўяўленнямі пра гісторыю», — рэзка выказаўся ён у адрас крытыкаў лозунгу.

Нагадаем, што медаль, зацверджаная АПК Пастановай №3, распрацоўвалі лепшыя беларускія геральдысты, гісторыкі і дзеячы культуры. Выраб медалёў ажыццяўляўся за кошт дабрачыннага прыватнага ахвяравання, імя спонсара не разгалошваецца па яго просьбе.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.