У сеціве запрацаваў паўнавартасны сайт Захара Кудзіна

Культура
Скрын з сайта памяці Захара Кудзіна.

Карціны, выставы, праекты, інтэрв’ю ды нават музыка беларускага мастака – у байнэце з’явіўся сайт, прысвечаны асобе і творчасці Захара Кудзінаkudinzahar.com.

Праект можна назваць грунтоўным. Гэта не памятная старонка, а паўнавартасны сайт, на якім можна знайсці і відэаархіў інтэрв’ю і перадач, у якіх прымаў удзел мастак, фота яго твораў і выстаў, ды нават 3D-фотапраекцыю майстэрні стваральніка “нейра-арту”. У асобнай рубрыцы прадстаўлены працы аўтара розных перыядаў, выкананыя ў самых розных тэхніках: ад графікі – да гарадскіх пейзажаў. На сайце Захара Кудзіна можна нават паслухаць – у адмысловай рубрыцы сабраныя кампазіцыі, створаныя ім разам з сябраміі. Захар быў сола-гітарыст і выканаўца песень.

Таксама на старонцы ёсць магчымасць заказаць каталог, прысвечаны творчай спадчыне хлопца.

“Візуальную частку каталога суправаджаюць тэксты беларускіх мастацтвазнаўцаў і куратараў пра творчасць Захара і яго мастацкі метад, якія дапамагаюць асэнсаваць месца аўтара ў сучасным мастацтве і дазваляюць даведацца, што звязвае Захара з Вільем дэ Кунінгам, Казімірам Малевічам і ЖЭС-артам. Акрамя таго, у кнігу ўключана інтэрв’ю самога мастака і дакументальныя фатаграфіі выставачных праектаў”, – адзначаецца ў апісанні кнігі.

У працы стваральнікаў сайта і каталога адчуваецца вялікая павага і любоў да мастака, і гэтыя крокі – значны ўнёсак у тое, каб імя таленавітага жывапісца, які пайшоў з жыцця ў 33 гады, жыло.

Сайт даступны на дзвюх мовах: беларускай і англійскай.

Імёны ўдзельнікаў каманды, што працавалі над праектам, цалкам не разгалошваюцца, але звязацца з імі і ў цэлым дапамагчы праекту можна па адрасе: [email protected]

Пазнаёміцца з сайтам можна тут.

Захар Кудзін – адзін з найяскравейшых прадстаўнікоў сучаснага мастацтва Беларусі. Самы малады мастак, чый твор знаходзіцца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея краіны. Аўтар манументальнай працы “Ледзяны палёт. Гарачы Космас ” – роспісу будынка на вуліцы Кастрычніцкая (створанага ў рамках фестывалю урбан-арта Vulica Brasil ў 2019 годзе). Удзельнік ArtVilnius’19, VIII міжнароднага біенале сучаснага мастацтва ў Пекіне (2019). Творчая актыўнасць Захара Кудзіна толькі ўзрастала напрыканцы 2010-х, аднак у снежні 2019-га мастак прыняў рашэнне аб сыходзе з жыцця. 27 сакавіка яму споўнілася б 37 гадоў.

Нагадаем, што зараз у галерэі DK у Мінску ідзе выстава працаў Захара Кудзіна “Untitled”.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Мы будем очень благодарны за поддержку нашей работы донатом:


Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: