У серыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе” выходзіць кніга “Мае турэмныя муры” Алега Груздзіловіча

Культура
Алег Груздзіловіч. Фота: БАЖ.

Сёння “Радыё Свабода” пачала публікацыю фрагментаў з новай кнігі журналіста Алега Груздзіловіча.

​​​​”Перапоўненыя палітвязьнямі камэры, катаваньні, этапы, штрафныя ізалятары. Гэта ня сталінскія 1930-я. Гэта Беларусь 2020-х”, – анансуе новае выданне медыя.

“Пра свой дзевяцімесячны турэмны досьвед востра, дасьціпна, з надзеяй на дэмакратычную будучыню краіны апавядае журналіст Свабоды Алег Грузьдзіловіч у кнізе “Мае турэмныя муры”, – прапануе “Свабода” пазнаёміцца з фрагментамі з будучага твора.

Пяць главаў з кнігі Алега Груздзіловіча – “Абмочаны на старце”, “Пасылаюць у Амерыку”, “Вітаем у пекле!”, “Новая камісія”, “ШЫЗА і карцар” распавядаюць пра першыя дні журналіста ў 15-й магілёўскай калоніі, дзе ён адбываў пакаранне.

У кнізе і ў публікацыі выкарыстоўваюцца малюнкі аўтара.

У серыі "Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе" выходзіць кніга "Мае турэмныя муры" Алега Груздзіловіча
Малюнак Алега Груздзіловіча. Фота: Радыё Свабода.

Алег Груздзіловіч працаваў палітычным аглядальнікам газет “Свабода”, “Навіны”, “Наша свабода”. З 2000 года – карэспандэнт “Радыё Свабода”. Аўтар кнігі “Хто ўзарваў менскае мэтро?”, лаўрэат прэміі “Праваабарончага альянсу” Беларусі за 2009 год у намінацыі “Журналіст году”, прэміі “Надзея свабоды” Саюза журналістаў Літвы і Сейму Літвы за 2022 год.

Быў арыштаваны ў 2011 годзе і асуджаны на 1,5 года зняволення, адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі № 15 пад Магілёвам. Прызнаны палітвязнем.

Выйшаў на волю ў верасні 2022 года. Цяпер жыве ў Вільні.

У 2023 годзе разам з палітвязнямі Ігарам Лосікам і Андрэем Кузнечыкам абвешчаны лаўрэатам прэміі імя Дэйвіда Бэрка “За выдатную журналістыку” Агенцыі глабальных медыя ЗША.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Мы будем очень благодарны за поддержку нашей работы донатом:


Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: