У школах Швецыі дзеці могуць вывучаць беларускую мову

В мире
Фота: osteraker.se.

Дэпартамент адукацыі Швецыі адказаў на запыт беларусаў наконт навучэння беларускай мовы ў шведскіх школах – так званае права на адукацыю на роднай мове. Цяпер беларускую мову можна вывучаць у камуне (муніцыпалітэце), нават калі жадаючых на ўсю школу будзе толькі 5 чалавек.


Навіной пра змены ў стаўленні да патрабаванняў у навучанні падзяліліся ў сацсетках «Беларусы Швецыі».

«Каб атрымаць навучальныя гадзіны, трэба запоўніць заяўку і даслаць яе ў школу, дзе навучаецца/будзе навучацца ваша дзіця, – удакладняецца ў паведамленні. – Кожную заяўку школы рэгіструюць у дэпартаменце адукацыі. Як толькі заяўкі трапяць у інстытуцыю, запусціцца працэс рэкрутацыі настаўніка і каардынацыя паміж камунамі», – адзначаецца ў навіне.

Каб паспець атрымаць навучальныя гадзіны ў восеньскай чвэрці 2023 года, заяўкі трэба падаваць сёння, падкрэсліваюць беларускія актывісты.

У сацсетках даюцца спасылкі на тры камуны, дзе можна падаваць заяўкі – гэта тут, тут і тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: