У Швецыі пакажуць сцэнічную адаптацыю паводле твораў Алеся Бяляцкага і Максіма Знака

Культура
Фота аднаго са спектаклей-чытак у межах праекта DRAMATEN.DOC. Фота: dramaten.se.

“Бяляцкі, прасі літасці!” – такую назву мае спектакль-чытка паводле твораў Алеся Бяляцкага і Максіма Знака, што адбудзецца ў Каралеўскім драматычным тэатры ў Стакгольме 20 красавіка. Сцэнічная адапатацыя ладзіцца ў межах праекта DRAMATEN.DOC пад мастацкім кіраўніцтвам беларуска-шведскага пісьменніка і рэжысёра Дзмітрыя Плакса.

DRAMATEN.DOC – гэта серыя драматычных чытанняў пра сучасныя падзеі ў свеце, мэта якой – даць месца і голас драматургам, пісьменнікам і калегам па тэатры ў раёнах, пацярпелых ад канфліктаў.

Пад мастацкім кіраўніцтвам беларуска-шведскага рэжысёра і пісьменніка Дзмітрыя Плакса ў тэатры ўжо прайшлі тры чыткі паводле твораў аўтараў з зоны канфліктаў – армянскай журналісткі Лікі Закаран, шведска-курдыстанскага літаратара Фірата Цэвэры, украінскага публіцыста Станіслава Асеева. Чытка-спектакль, які ствараецца паводле твораў беларускіх аўтараў, у сваёй аснове мае два творы – аповесць беларускага Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага – “Бяляцкі, прасі літасці!” і зборнік апавяданняў “Зэкамерон” адваката Максіма Знака.

“3 сакавіка ў Мінску быў вынесены прысуд: лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі на радзіме ў Беларусі. Яго “злачынства” і яго калегаў вельмі распаўсюджана ва ўсіх дыктатурах і прапісана так: абарона свабоды слова і правоў чалавека”, – адзначаецца ў анатацыі да інсцэніроўкі.

“Адвакат Максім Знак атрымаў дзесяць гадоў пазбаўлення волі яшчэ 6 верасня 2021 года. Тое ж “злачынства”, той жа прысуд. Але, у адрозненне ад Бяляцкага, Знак упершыню апынуўся ў турме. Абодвух аб’ядноўвае і стаўленне да напісанага – і Алесь, і Максім – пісьменнікі, паэты”, – прадстаўляюць беларускіх праваабаронцаў і іх творы стваральнікі сцэнічнай адаптацыі ў межах DRAMATEN.DOC.

У перформансе задзейнічаны акцёры: Ніна Фекс, Ганнел Фрэд, Дункан Грын, Сіхам Шурафа.

Пераклад і адаптацыя твораў выкананы Дзмітрыем Плаксам і Ханнай Сандборг.

Праект ажыццяўляецца ў супрацоўніцтве са шведскім ПЭН-цэнтрам і выдавецтвам Ersatz.

Сёння на сайце Каралеўскага драматычнага тэатра ўжо з’явіліся квіткі на праект. Набыць іх можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: