У Валгаградскай вобласці Расіі ладзяцца паказы беларускага кіно

Культура
Кадр з фільма "Падрыў" Івана Паўлава, кінастудыя "Беларусьфільм". Фота: сайт кінастудыі.

Пра пачатак Дзён беларускага кіно ў Валгаградскай вобласці Расійскай Федэраціі паведамілі ў тэлеграм-канале Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Усяго да 28 сакавіка запланавана 24 сеансы на шасці пляцоўках. «Расійскаму гледачу будуць прадстаўлены ігравыя і анімацыйныя фільмы», — адзначаецца ў паведамленні, хоць у праграме ёсць і дакументальныя карціны.

Так, на Днях беларускага кіно ў Расіі пакажуць: «Жыццё пасля жыцця» Дзмітрыя Астрахана, альманах «Вайна. Застацца чалавекам» у рэжысуры розных аўтараў, «Падрыў» Івана Паўлава, «Цемра звонку» Анастасіі Мірашнічэнка, анімацыйныя карціны «Сон у зімнюю ноч» Алены Пяткевіч, «Зоркі сёмага неба» Алены Туравай, «Тошка і яго сябры» Аляксандра Ленкіна, «Чароўная кніга» Таццяны Кубліцкай ды іншыя стужкі.

Як адзначыла БелТА, падчас сустрэчы міністра культуры Беларусі Анатоля Маркевіча і намесніка міністра культуры Расіі Алы Манілавай раней таксама было прынята рашэнне аб правядзенні ў Беларусі Дзён расійскага кіно, Дзён духоўнай культуры Расіі і іншых мерапрыемстваў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: