У Варшаве адбудзецца прэзентацыя адноўленай партытуры оперы «Маргер»

Культура
Фота: facebook / Towarzystwo Muzyczne im. Konstantego Gorskiego.

Польскі саюз кампазітараў, Польскае музычнае выдавецтва і нядаўна ствранае Музычнае таварыства імя Канстанціна Горскага запрашаюць на сустрэчу, што пройдзе 26 красавіка, пад назвай «Уваскрасенне музыкі: забыты кампазітар Канстанцін Горскі» і будзе прысвечана рэканструкцыі партытуры оперы «Маргер» Канстанціна Горскага дырыжорам Іванам Касцяхіным.

Прэзентацыя адноўленай партытуры оперы «Маргер» адбудзецца ў сядзібе Польскага музычнага выдавецтва.

У сустрэчы возьмуць удзел Прэзідэнт Польскага саюза кампазітараў Мечыслаў Комінэк, стваральнік Музычнага таварыства імя К. Горскага Гжэгож Сэрочыньскі і аўтар поўнай аркестравай транскрыпцыі оперы дырыжор Іван Касцяхін.

У Варшаве адбудзецца прэзентацыя адноўленай партытуры оперы "Маргер"

Страчаная опера беларуска-польскага кампазітара ХІХ-ХХ стагоддзяў Канстанціна Горскага «Маргер» вярнулася на сцэну дзякуючы Івану Касцяхіну, беларускаму дырыжору, звольненаму ў 2022 годзе за грамадзянскую пазіцыю з Вялікага тэатра Беларусі.

Падчас імпрэзы прагучаць некалькі арый з оперы ў выкананні беларускіх спявачак:

  • Дар’і Новік (сапрана) — акторкі, спявачкі, кампазітаркі, што ў Беларусі працавала артысткай хору ў Вялікім тэатры оперы і балета, а таксама салісткай тэатра «Тэрыторыя мюзікла», а ў Польшчы выступае ў праектах Teatr Powszechny і Teatr Polski w Poznaniu.
  • Анастасіі Мацкевіч (мецца-сапрана) — прафесійнай спявачкаі і акторкі, мульцідысцыплінарнаяй артысткі, стваральніцы мастацкай групы Heartbreaking Performance, удзельніцы артыстычна-палітычнага праекта ЕС DeStructura 2022-2023.

Час: 26 красавіка а 17.00.

Месца: Варшава, ul. Fredry, 8.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: