У Варшаве адкрыецца LAZARET – персанальная выстава беларускай эпатажнай мастачкі Цемры

Культура
Праца мастачкі Цемра "Жалобнае покрыва". Фота прадастаўлена аўтаркай.

31 сакавіка ў Музеі вольнай Беларусі адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы Цемры – адной з яскравых аўтарак маладога пакалення беларускага сучаснага мастацтва. Выставачны праект мастачкі, вядомай сваімі эпатажнымі, на мяжы кітча, творамі, мае назву LAZARET.

“У сценах LAZARETа будзе паказана калекцыя карцін і арт-аб’ектаў, створаных за апошнія тры гады ў трох краінах: Беларусі, Украіне і Польшчы, – адзначаецца ў прэс-рэлізе да выставы. – Ад масіўнага жалобнага вэлюму 6х6 метраў з малюнкам дроту, да карцін, якія спалучаюць скульптуру і жывапіс”.

Некаторыя з прац, паказаных на выставе, былі эвакуяваныя з Кіева ў пачатку вайны, падкрэсліваюць арганізатары.

У Варшаве адкрыецца LAZARET - персанальная выстава беларускай эпатажнай мастачкі Цемры
Цемра “Ахвяра”. Фота твора прадастаўлена аўтаркай.

“Творы мастачкі — візуальнае даследаванне траўмы, дзе бінты замяняюць палатно, – распавядаецца пра творчае выказванне Цемры. – Бінт як сімвал спагады і эмпатыя людзей адзін да аднаго. Гэты жэст паказвае важнасць спачування і падтрымкі, падкрэсліваючы каштоўнасць гэтых якасцяў у працэсе лекавання”.

У прыватнасці, адна з прац мастачкі ўяўяляе сабой цалкам забінтаванае палатно; іншая – нагадвае хворую плоць, выклікаючы ў гледача суму разнастайных эмоцый, а адна карцін “трансфармуецца” ў прывід, які сыходзіць крывёй. Цемра “б’е” па самых розных пачуццях гледача, падключаючы і фізіялагічны момант успрыяцця твораў.

У Варшаве адкрыецца LAZARET - персанальная выстава беларускай эпатажнай мастачкі Цемры
Цемра “Жывы”. Фота прадастаўлена аўтаркай.

У выстаўной прасторы, апісанай як лазарэт, мастацтва можа стаць снадзівам узаемадапамогі. Як і ў лазарэце, дзе людзі атрымоўваюць дапамогу і падтрымку ад медычнага персаналу, наведнікі выставы праз працы Цемры могуць выявіць новы ўзровень разумення і адчування культурнай траўмы і яе наступствы, прэпараваць свае пачуцці”, – тлумачацца ў апісанні да праекта беларускай мастачкі.

Выстава будзе суправаджацца арыгінальным тэкстам культуролага, журналіста Максіма Жбанкова, дадаюць арганізатары. Таксама на адкрыцці экспазіцыі выступіць вакалістка гурта “Shuma” – Руся.

Адкрыццё эпатажнага праекта Цемры адбудзецца 31 сакавіка ў Музеі вольнай Беларусі (Foksal, 11), а 19.00.

У Варшаве адкрыецца LAZARET - персанальная выстава беларускай эпатажнай мастачкі Цемры
Афіша выставы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: