Літаратурная частка фестываля Hučna Fest ужо завяршылася, музычная набірае абароты. Нагадаем, што бясплатны фэст на беразе Віслы ладзіць Free Belarus Center.
Выходнымі днямі і прахалоднымі вечарамі ўзбярэжжа Віслы становіцца надзвычай ажыўленым месцам, варшаўскія мінакі з цікавасцю і крыху здалёк разглядаюць літаратурныя пасядзелкі і ахвотна ўлучаюцца ў арт-маркет, спыняюцца, каб паслухаць музыку.
Беларускае свята ў польскай сталіцы арганічна ўпісалася у дынамічны рытм горада.
Чатыры гадзіны літаратурная сцэна была занятая беларускімі праектамі. Прэзентацыя кнігі «Bloodlands 20/22 Belarus/Ukraine». Фота Reform.by.Той момант, калі выдавец Андрэй Янушкевіч кажа, што не ўкладае грошы ў рэкламу. Выдадзеныя ім кнігі Альгерда Бахарэвіча «Ператрус у музеі» якраз закончыліся да пачатку прэзентацыі. Фота Reform.by.Дзе мой дом? На карце можна было адзначыць сваю малую радзіму. На месцы Мінска – горка з налепак. Фота Reform.by.Ідзе продаж араматызаваных свечак на арт-кірмашы. Фота Reform.by.Мастак Максім Осіпаў прадае свае чароўныя маляваныя дываны – арыгінальныя і друкаваныя. Фота Reform.by.Літаратурная частка завяршылася, усе спяшаюцца на музычную. Фота Reform.by.Распачаў вялікі канцэрт фестываля Hučna Fest украінскі band ІЗЗІ. Фота Reform.by.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: