У Варшаве пройдзе Першы Inclusive Coffee Fest. Яго ініцыятар – беларус

Культура
Афіша да фестывалю. Фота: фейсбук Inclusive.barista.warsaw.

З 24 па 26 жніўня ў Варшаве ў Беларускім моладзевым хабе адбудзецца форум, цягам якога new барысты будуць вучыцца варыць каву, а потым частаваць ёй публіку. «Інклюзіўны кава-фестываль» стаў магчымы дзякуючы сацыяльнаму клубу «Інклюзіўны барыста» ў Варшаве – ініцыятыве беларускага сацыяльнага прадпрымальніка, актывіста, блогера Аляксандра Аўдзевіча.

«На працягу 2-х дзён 24-25 жніўня мы навучаем 10 інклюзіўных барыста ў закрытым фармаце, а ў суботу на фестывалі яны паказваюць, чаму навучыліся, і заварваюць шмат кавы для цябе», – запрашае на падзею арганізатар фэсту разам з партнёрамі.

Сацыяльны клуб «Інклюзіўны барыста» ад Аляксандра Аўдзевіча пачаў працу ў Варшаве ў 2022 годзе. Мэта ініцыятывы – уключэнне людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў паўнавартаснае сацыяльнае жыццё польскага грамадства праз навучанне папулярнай прафесіі барыста.

«Форма навучання новай прафесіі барыста была выбрана ў сувязі з ростам папулярнасці кавярняў і сацыяльным складнікам гэтага віду дзейнасці, які дазволіць людзям з абмежаванымі магчымасцямі сацыялізавацца і адчуць сябе паўнапраўнымі членамі грамадства», – адзначаецца на сайце праекта.

У Варшаве пройдзе Першы Inclusive Coffee Fest. Яго ініцыятар - беларус
Афіша да фестывалю.

Праект таксама накіраваны на тое, каб стварыць умовы для сеткавага ўзаемадзеяння і дапамогі сярод супольнасці беларускіх і ўкраінскіх жанчын-мігрантак з абмежаванымі магчымасцямі ў Польшчы.

У даробку Inclusive Barista Social Club ужо 50 трэнінгаў, 12 уладкаваных навучэнцаў, 5 сацыяльных кава-прастораў. І вось, нарэшце, адбудзецца фестываль, да якога ініцыятыва ў Польшчы ішла дзесяць месяцаў.

Праграма будучага Inclusive Coffee Fest будзе ўключаць у сябе не толькі воркшопы па гатаванні кавы, але і інтэрактыўныя лекцыі, дыскусіі па тэме «Інклюзіўны горад»; пра свае праекты распавядуць заснавальнікі ініцыятывы Podoba się wszystkim, уласна, сам фундатар «Inclusive Barista».

Больш пра «Інклюзіўны кава-фестываль у Варшаве» можна дазнацца тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: