У Вільні ў прасторы Сreateculture.space пачала працаваць галерэя вядомай беларускай дызайн-студыі HutkaSmachnaa. Пра афіцыйную прэзентацыю галерэі, якая працуе па прынцыпе “аднаго акна” – то-бок вітрыны, паведаміў у сацсетках сузнавальнік мастацкага брэнду, стрыт-мастак, дызайнер Андрэй Бусел.
“4 мая в 19.00 приглашаю всех заглянуть [по адресу Karmelitu g., 5], буду рассказывать о беларусских художниках, с которыми мне посчастливилось поработать, – запрашае на імпрэзу творца. – И наверное, ещё будет одна лекция, тема есть – это реализация проектов не в то время и не в том месте. Но если вы хотите о чем-то расспросить – пишите, с удовольствием поделюсь опытом”, – адкрыты да дыялогу Андрэй Бусел.
HutkaSmachnaa слынныя дасціпнымі і густоўнымі арт-аб’ектамі “ўтылітарнага кшталту” – гэта рэчы, якія ўтрымліваюць як беларускія, так і сусветныя сучасныя культурныя коды і вайб. Добра вядомыя ў народзе разнастайныя цягнікі-“светачы”, домікі Асмолаўкі ад HutkaSmachnaa; майкі з надпісам “Starost”, “Miensk”; прышпільныя піны-“пагоні” ў стылі Джэфа Кунса.

Як адзначае Андрэй Бусел, пры набыцці ў галерэі некаторых арт-аб’ектаў – у прыватнасці, слынных “цягнікоў”, якія сёння разыходзяцца па ўсіх краінах, дзе жывуць беларусы, – пакупнікі тым самым здолеюць падтрымаць творчасць іншых беларускіх мастакоў. Заяўляюцца нават імянныя “цягнікі” ў падтрымку творчасці Doctor OY, Руфіны Базловай, Ramuk Janotau ды іншых творцаў. Падрабязней пра гэту акцыю салідарнасці Андрэй Бусел абяцаў распавесці неўзабаве.
Час і месца прэзентацыі: 4 мая, HutkaSmachnaa Window Gallery – прастора Сreateculture (Karmelitų g., 5), 19.00.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем очень благодарны за поддержку нашей работы донатом:
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: