«Vesna Books/Выдавецтва Вясна» выпусціла сваю сямнаццатую кнігу – «Плошчу Перамогі» Альгерда Бахарэвіча.
«Купалаўцы ўжо заявілі, што паставяць паводле яе спектакль, – паведамляе выдавецтва на сваёй старонцы ў Facebook. – А пакуль што можна пачытаць – і ўявіць сабе спектакль або і фільм у сваёй галаве.
Кніга ўжо выходзіла ў электронным фармаце, але нам падалося, што яна вартая таго, каб яе можна было патрымаць у руках, панюхаць свежую друкарскую фарбу, паставіць ў добрае месца на паліцы. Неўзабаве — ва ўсіх нашых традыцыйных месцах продажу. Каму хочацца чым найхутчэй – пішыце: [email protected]».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем очень благодарны за поддержку нашей работы донатом:
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: