У Зэльве ўсё ж дэмантавалі помнік Ларысе Геніюш

Главное
Месца, дзе стаяў помнік Ларысе Геніюш. Фота: Радыё Рацыя.

У Зэльве ўсё ж дэмантавалі помнік Ларысе Геніюш, які стаяў пры мясцовай царкве. “Хто аддаў загад на яго ліквідацыю – царкоўна-эрпэцэшныя ўлады ці прадстаўнікі дзяржаўнай „вертыкалі” – пакуль невядома” – паведамляе радыё “Рацыя”.

Пра дэмантаж помніка паведаміў унук Ларысы Геніюш Міхась Геніюш, які даслаў у рэдакцыю радыё фота месца, дзе стаяў помнік.

У Зэльве ўсё ж дэмантавалі помнік Ларысе Геніюш
Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве. Фота: nebovkletku.
У Зэльве ўсё ж дэмантавалі помнік Ларысе Геніюш
Месца, дзе стаяў помнік Ларысе Геніюш. Фота: Радыё Рацыя.

Помнік Ларысе Геніюш патрабавала ліквідаваць прарасейская актывістка Вольга Бондарава. Учора стала вядома, што мясцовыя ўлады адмовілі ў зносе помніка, які быў усталяваны пры зэльвенскай царкве з блаславення мітрапаліта Філарэта ў 2003 годзе.

Аднак цяпер на фотаздымку відаць, што помнік на сваім месцы адсутнічае.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Мы будем очень благодарны за поддержку нашей работы донатом:


Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: