Ва ўкраінскім Гастомелі скралі графіці Бэнксі

Культура

У Гастомелі пад Кіевам сёння, 2 снежня, вандалы зрэзалі разам з кавалкам сцяны дома графіці брытанскага мастака Бэнксі — жанчыну з бігудзі ў процігазе і з вогнетушыцелем.

Фота апублікаваў відавочца інцыдэнту Сяргей Жук на сваёй старонцы ў Facebook.

«Толькі што на нашых вачах вандалы зрэзалі вядомы твор #banksy«, — напісаў ён.

Ва ўкраінскім Гастомелі скралі графіці Бэнксі
Графіці Бэнксі ў Гастомелі. Фота: Maxym Marusenko/NurPhoto; Getty Images.

Мужчына дадаў, што на месца здарэння адразу прыехалі паліцэйскія і затрымалі вандалаў. Па яго словах, злодзеі — «маладыя забяспечаныя людзі».

Нагадаем, што вядомы брытанскі ананімны мастак стрыт-арту Banksy пацвердзіў, што зрабіў сем графіці ў розных гарадах і пасёлках Украіны.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: