Ва Украіне апынуўся пад вадой дом-музей інсітнай мастачкі Паліны Райко

Культура
Фрагмент роспісу Паліны Райко. Фота: polinaraiko.com.

Дом-музей мастачкі Паліны Райко, размешчаны ў горадзе Алёшкі, апынуўся пад вадой.

Пра гэта на Facebook паведаміў прадстаўнік Херсонскага абласнога дабрачыннага фонду імя Паліны Райко мастак Сямён Храмцоў.

Паліна Райко пачала маляваць у 69 гадоў, пачаўшы з выявы белага голуба на брамцы.

За некалькі гадоў яна запоўніла малюнкамі ўсе паверхні сваёй хаты, а таксама магілы сваякоў на могілках.

Ва Украіне апынуўся пад вадой дом-музей інсітнай мастачкі Паліны Райко
Роспіс Паліны Райко. Фота: wikipedia

Дзеля захавання спадчыны інсітнай творцы ў 2008 годзе мастак Вячаслаў Машніцкі стварыў Херсонскі абласны дабрачынны фонд імя Паліны Райко. Да поўнамаштабнага ўварвання ў яе доме праходзілі фестывалі, рэзідэнцыі, здымкі фільмаў.

Ва Украіне апынуўся пад вадой дом-музей інсітнай мастачкі Паліны Райко
Роспіс Паліны Райко. Фота: polinaraiko.com.

Цяпер Алёшкі акупаваныя войскамі РФ. Падчас акупацыі Херсоншчыны Вячаслаў Машніцкі знік без вестак.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: