Вечарына памяці паэта і перакладчыка Сержа Мінскевіча – фотафакт

Культура
Фота: Facebook / Źmicier Jurkievič

Учора ў Нацыянальнай навуковай бібліятэцы Акадэміі навук адбылася вечарына памяці Сержа Мінскевіча “Мой разбіўся анёл”. Чыталі вершы, гучалі ўспаміны і аповеды.

Серж Мінскевіч — паэт і перакладчык, кампазітар, бард, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук. Больш за 20 гадоў працаваў у Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі (2001-2022), апублікаваў каля 150 навуковых работ. Літаратурная спадчына паэта сабраная на адмысловай выставе ў бібліятэцы.

Вечарына памяці паэта і перакладчыка Сержа Мінскевіча – фотафакт

Вечарына памяці паэта і перакладчыка Сержа Мінскевіча – фотафакт
Фота: Facebook / Źmicier Jurkievič

Ён быў адным з заснавальнікаў авангарднага руху «Бум-Бам-Літ», спеваком, аўтарам песень і твораў у жанры фантастыкі («Сад замкнёных гор»), вершаваных зборнікаў («Праз галеРэю» (1995), «Менскія санэты / Мінскія санэты» (2002)) і кнігі для дзяцей («Прыгоды Какоса Маракоса»).

Яго смерць у 53 гады стала нечаканасцю для родных, сяброў і аднадумцаў.

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: