Вялікая выстава Хаіма Суціна адкрылася ў музеі Луізіяна ў Даніі

Культура
Хаім Суцін "Жанчына, якая вяжа". Фота: louisiana.dk.

У адным з найбольш вядомых музеяў Скандынавіі — музеі Луізіяна, што на поўначы ад Капенгагена — учора адкрылася маштабная выстава Хаіма Суціна. У экспазіцыі праекта прадстаўлена каля 70 палотнаў сусветнавядомага мастака Парыжскай школы, ураджэнца Смілавічаў, пазычаных з музеяў і ў прыватных калекцыянераў Эўропы, Ізраіля і ЗША. Гэта першая падобная выстава Хаіма Суціна ў Паўночнай Еўропе.


«Выбухі колеру. Палымяныя мазкі. Галавакружныя перспектывы. Карціны, якія вібруюць паміж бязлітасным скажэннем і шчырай адчувальнасцю. Луізіяна прадстаўляе першую выставу ў Паўночнай Еўропе з Хаімам Суцінам, адным з вядучых і найбольш адметных экспрэсіяністаў Парыжскай школы», — так скандынаўскі музей анансуе выставу аўтара знакавай для беларускіх пратэстаў «Евы».

Вялікая выстава Хаіма Суціна адкрылася ў музеі Луізіяна ў Даніі
Хаім Суцін «Камердынер». Фота: louisiana.dk.

Варта адзначыць, што ў анатацыі да выставы месца нараджэння славутага габрэйскага мастака пазначаецца як Беларусь.

«Хаім Суцін вырас у крайняй галечы ў габрэйскай артадаксальнай сям’і ў тым месцы, якое сёння вядома як Беларусь. Ужо змалку ён усведамляе, што хоча быць мастаком, і, нягледзячы на вялікі клопат бацькоў, яго пускаюць на ўрокі малявання ў Мінску».

Выставачны праект у Луізіяна апісваецца наступным чынам:

«Тут [прадстаўленыя] яскравыя партрэты звычайных людзей, якія апынуліся на ўскрайку або на дне грамадства, як і сам Суцін большую частку свайго жыцця. Тут дзівосна калышуцца і ўзрываюцца фарбамі пейзажы. І тут жа [можна ўбачыць] загадкавыя нацюрморты, драматычныя і жудасныя з выявай забітых жывёл».

Музей падкрэслівае, што можа падацца дзіўным, што да гэтага часу творам Суціна не надавалася такая ўвага ў Паўночнай Еўропе ў параўнанні з яго калегамі — Амадэа Мадыльяні і Маркам Шагалам.

«Але новы выставачны праект дазваляе, нарэшце, адкрыць яго сусветы і работы», — падсумоўвае музей.

Выстава Хаіма Суціна ў музеі Луізіяна будзе працаваць да 14 ліпеня 2024 года.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: