Вучні згадваюць свайго выбітнага педагога Леніну Міронаву, якая ўчора пайшла з жыцця

Культура
Леніна Міронава. Фота: Даша Бубен.

Леніна Міронава (1931–2022) – выбітны навуковец і педагог, архітэктар, мастацтвазнаўца, кандыдат архітэктуры, прафесар акадэміі мастацтваў, памерла ўчора на 92-м годзе жыцця.

Яна зрабіла свой унёсак у беларускае мастацтва не толькі тым, што выдала шэраг кніг па колеразнаўстве («Колористика» (1974), «Цветоведение» (1983), «Учение о цвете» (1993), «Цвет в изобразительном искусстве» (2011)), а і шматгадовым выкладаннем гэтага прадмета ў Акадэміі мастацтваў паводле ўласных методык. Яна навучыла студэнтаў не толькі культуры колеру, але і стаўленню да прафесіі.

Таленавітая, найлепшая, унікальная выкладчыца, чалавек-легенда, – згадваюць яе вучні ў сацсетках. “Бываюць выкладчыкі добрыя, вельмі добрыя, а бываюць брыльянты” (Вячаслаў Семянько). “Лепшы педагог за ўсіх мае 3 вышэйшыя адукацыі. Вучыўся ў Леніны Мікалаеўны ў 1981-1982 гадах. Лепшая ў свеце (я папрацаваў у 5 краінах як рэжысёр і мастак) сістэма па колеравай пабудове вобраза. З 1982 года карыстаюся ёю. Вялікая, штодзённая падзяка за культуру колеру” (Аляксандр Шчэпетаў)

А мастак Андрэй Дурэйка ўспамінае яе важны ўрок: “У акадэміі на маім аддзяленні не выкладалася колеразнаўства, і я напрасіўся ў Леніны Мікалаеўны самастойна хадзіць на яе лекцыі. Ужо на адным з першых заняткаў мне назаўжды ўрэзалася ў памяць. Яна задала пытанне аб найважнейшым у мастацтве. І нехта са студэнтаў сказаў: «Прыгажосць». Яна адказала, што ёсць нават ва ўстойлівых выразах «боская прыгажосць» і «д’ябальская прыгажосць».

– Што ж тады?

– Сумленнасць.

Кніга Леніны Міронавай “Колеразнаўства” атрымалася па ўсіх параметрах выбітнай. Яе куплялі, яе чыталі, перачытвалі і цытавалі. Дрэва, якое Цэслер намаляваў на супервокладцы “Колеразнаўства”, было перамалёвана на сцяну кавярні ў Траецкім прадмесці, пад тым дрэвам мінскія мастакі любілі выпіць і пагаварыць пра ўсё на свеце, ну і пра Леніну з яе чароўным кабінецікам, вядома не забывалі”, – а гэтыя радкі Адам Глобус напісаў яшчэ пры яе жыцці.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: