Пра вызваленне выдаўца Змітра Коласа паведамілі Reform.by яго сябры.
Беларускі перакладчык і літаратуразнаўца выйшаў на волю сёння пасля 10 содняў, які правёў у “амерыканцы”.
Выдавец быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 4 сакавіка ў сваёй кватэры.
Па словах сяброў, абвінавачанне яму не прад’яўлена. Прычыны затрымання пакуль не разгалошваюцца.
Нагадаем, што 5 сакавіка ў сацсетках выдавецтва “Зміцер Колас” з’явілася паведамленне аб прыпыненні дзейнасці інстытуцыі. У той жа дзень крыніца з кніжных колаў паведаміла Reform.bу, што кіраўнік выдавецтва знаходзіцца ў КДБ, і верагоднай прычынай яго затрымання стала кніга дакументаў з дзяржархіваў пра рэпрэсіі – верагодна, «Польска-беларускае памежжа 1939-1941 гг. у дакументах беларускіх архіваў», выданне, якое было прызнана “экстрэмісцкім” паўгады таму.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем очень благодарны за поддержку нашей работы донатом:
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: