Павільён беларускіх кніг будзе працаваць ў Беластоку 21-23 красавіка.
Выдавецтва “Янушкевіч” прадставіць на вялікай Кніжнай выставе ў Беластоку тры прэм’еры, – паведамляецца на фэйсбук-старонцы выдавецтва.
- Алесь Кудрыцкі “Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Горада” – наш адказ на Гары Потэра;
- Валер Гапееў “Вольнеры. Прадвесце” – самае беларускае фэнтэзі;
- “Ніколі болей. Успаміны рэпрэсаваных гарадзенцаў” – пра досвед сталінскага ГУЛагу.
У афіцыйнай праграме выставы – два мерапрыемствы з удзелам Уладзіміра Арлова і Алеся Кудрыцкага і іншыя сюрпрызы.
Паркоўка і ўваход будуць бясплатныя ўсе тры дні.
10-ты юбілейны Кніжны кірмаш і літаратурны фестываль “На мяжы культур” пройдзе з 21 па 23 красавіка на гарадскім стадыёне (Słoneczna, 1) у Беластоку.
Кожны год кірмаш суправаджае літаратурны фестываль пад назвай “На мяжы культур”.
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: