UPD.! Выбачаемся за недакладнасць: кніга, за якую затрымалі Змітра Коласа, хутчэй за ўсё мае назву “Польска-беларускае памежжа 1939-1941 гг. у дакументах беларускіх архіваў”, якая нядаўна была прызнаная “экстрэмісцкай”.
“Шаноўнае спадарства, выдавецтва прыпыняе сваю дзейнасць да асобнага паведамлення”, – у сацыяльных сетках Выдавецтва Змітра Коласа сёння з’явілася наступная аб’ява.
Як паведаміла Reform.by крыніца з кніжных колаў, ёсць звесткі, што Зміцер Колас і яго друкар зараз знаходзяцца ў КДБ. Прычына – надрукаваная кніга дакументаў з дзяржархіваў пра рэпрэсіі 1939-1941 гадоў. Рыхтаваў кнігу друкар Алесь Смалянчук з Гародні. Па выраку суда ад 06.01.2023 года Выдавецтву было забаронена распаўсюджваць выданне. Але мяркуецца, што Выдавецтва не паспела прыбраць яго з продажу. З гэтай нагоды Змітра Коласа выклікалі ў КДБ.
Выдавецтва “Зміцер Колас” вядомае кнігамі сусветнай паэзіі, прозы, драматургіі ў найлепшых беларускіх перакладах. Шырокае прызнанне атрымала кніжная серыя выдавецтва “Паэты планеты”. У цыкле выйшла 100 кніжак выбітных аўтараў свету – у прыватнасці, Г. Апалінэра, А. Міцкевіча, А. Э. Адынца, Б. І. Антоныча, Д. Паўлычкі, В. Сасюры, М. К. Сарбеўскага, У. Блэйка, Н. Ленау, Г. Гайнэ, Г. Гайма, А. Поцыу ды іншых паэтаў у перакладзе на беларускую мову ад знаных айчынных літаратараў і маладых перакладчыкаў. 28 лютага ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна прайшла імпрэза з нагоды 100 выпуска серыі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: