Women in Arts. The Resistance. Ва Украіне абвясцілі намінантак на прэмію для мастачак

Культура
Фото: mariakulikovska.net

Украінскі інстытут і аб’яднанне жанчын абвясцілі намінантак на прэмію, якая адзначае актуальныя дасягненні жанчын у сферах мастацтва і культуры. Летась яе не ўручалі з-за вайны. Пераможцаў вызначаць 7 сакавіка.

Сёлета прэмія пройдзе пад лозунгам «Агонь разлютаваных не пячэ» і будзе ўлічваць дзейнасць, якая была нацэленая на набліжэнне перамогі Украіны.

Сёння гэты конкурс набывае новы сэнс: ідэя супраціву выяўляецца ў лозунгу і новай айдэнтыцы: супрацьтанкавы вожык, залепленае скотчам акно і мяшкі з пяском, якімі абараняюць культурныя славутасці. Асаблівасць цяперашняй прэміі — гэта дадатковы крытэр адбору, які ўлічвае дзейнасць у вайсковай, валанцёрскай, культурнай або любой іншай сферах, што непасрэдна набліжае перамогу Украіны.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: