З нагоды Дня Волі віцэ-прэм’ер Польшчы Пётр Глінскі перадаў Музею вольнай Беларусі плакаты з конкурсу «Бела-чырвона-белы»

Культура
Плакаты з конкурсу "Бела-чырвона-белы". Фота: twitter/michalski_artur.

Напярэдадні Дня Волі і 105-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі польскія партнёры перадалі працы з выставы «Бела-чырвона-белы» ў фонд Музея вольнай Беларусі ў знак салідарнасці і падтрымкі беларусаў у іх барацьбе за незалежнасць.

У 2022 годзе Нацыянальны Цэнтр культуры ў Варшаве ў супрацоўніцтве з Міністэрствам замежных спраў Польшчы ініцыяваў міжнародны конкурс плакатаў «Бела-чырвона-белы», прымеркаваны да другой гадавіны беларускай рэвалюцыі. 9 жніўня 2022 года на агароджы варшаўскага парка Лазенкі (Пленэрная галерэя музея Каралеўскіх Лазенак) адкрылася выстава пераможцаў.

Пасля гэта выстава была прадстаўлена ў грамадскай прасторы Варшавы і польскіх замежных прадстаўніцтвах у многіх краінах свету.

Выставу плакатаў «Бел-чырвона-белы» можна будзе ўбачыць у Музеі вольнай Беларусі да 27 сакавіка.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: