«Беспрэцэдэнтны» музычны фестываль Mara Fest 2023 заўтра пачынае сваю працу ў амфітэатры Лясная Опера ў Сопаце. «Чаму беспрэцэдэнтны? Таму што мы марылі пабудаваць упершыню ў гісторыі ў Сопаце сяброўскае месца для людзей добрай волі з Украіны, Польшчы і Беларусі», – адзначаюць яго арганізатары.
У праграме фестывалю – музыка, мастацтва, спорт, дабрачыннасць, актывісцкія праекты.
У музычных хэдлайнерах падзеі – Sarsa, Brodka, Іван Дорн, Ляпiс Трубецкой, Navi Band, Intelligency.
Заяўлена сцэна блогераў, дзе выступяць: Аляксандр Івулін, Ліза Закрэўская, Цімур Мірашнічэнка, Катажына Конечка.
Будзе працаваць Студыя псіхічнага здароўя, Зона НКО, Арт Сцэна, Sport Point, Пляцоўка для дзяцей.
Адной з асноўных мэт Mara Fest 2023 з’яўляецца падтрымка жыхароў Украіны. Таму частка прыбытку ад мерапрыемства будзе пераведзена на рахунак дабрачыннай арганізацыі Фонд «Маша», якая дапамагае пацярпелым маці і дзецям з Украіны.
Фонд «Маша» – грамадская арганізацыя, створаная ў 2020 годзе для процідзеяння ўсім відам гвалту. З пачатку ўварвання Расіі ва Украіну фонд дапамагае жанчынам і дзецям, якія пацярпелі ад вайны, пераадолець псіхалагічныя наступствы ваенных траўмаў.
Квіткі на фестываль яшчэ можна набыць па спасылцы.
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: