“Мы лічым надзвычай важным расказваць гісторыі беларускіх палітвязняў – пра тое, што людзі перажываюць як у зняволенні, так і выйшаўшы на волю”, – так апісваюць свой новы проект – часопіс “Politzek Times/Время политзеков” – каманда Politzek.me.
“Наша місія зрабіць усё магчымае, каб кожны герой быў пачуты, – падкрэсліваюць стваральнікі. – [Але] мы не хочам цыкліцца толькі на негатыўным досведзе, пра катаванні і рэпрэсіі ведаюць шмат хто. На старонках часопіса мы будзем публікаваць асабістыя гісторыі палітзняволеных, іх рэфлексіі аб новым досведзе і моцы пераадолення. Гэта гісторыі з душой”.
На сайце працуюць некалькі рубрык.
Напрыклад, “Твары”, – у межах якой можна дазнацца гісторыі асобаў, якія прайшлі досвед зняволення – там ужо апублікаваныя інтэрв’ю з Наталляй Хершэ, Аляксандрам Дземідовічам, Алегам Сянцовым.
“Таксама мы хочам аб’яднаць беларускіх герояў, нагадваючы пра тое, што салідарнасць і вера ў будучыню Беларусі нікуды не знікла. Гэта будуць гісторыі салідарнасці, самі героі распавядуць нам, як па-ранейшаму людзі падтрымліваюць адно аднога, знаходзячыся ўнутры рэпрэсій і пераследу”, – дадае каманда сайта.
На рэсурсе ёсць і ўкладка “Знаходзім у сваіх” – яна пра бізнес палітзняволеных. Валодаючы інфармацыяй, можна набыць рэчы ці скарыстацца паслугамі кампаній людзей, якія маюць у гэтым патрэбу.
“Ды, вядома, пішам лісты палітвязням, – мы запрашаем далучыцца да нашага праекта медыйных персонаў, напісаўшы адкрыты ліст палітзняволенаму ці палітзняволенай”, – заахвочваюць уключыцца ў справу стваральнікі “Politzek Times/Время политзеков”.
Спасылка на часопіс – тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем очень благодарны за поддержку нашей работы донатом:
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: